Беларусы выйшлі ў 1/2 фіналу Еўралігі па пляжным футболе, эстонцы атрымаюць тэхнічнае паражэнне
Сёння ў стартавым паядынку плэй-оф беларусы павінны былі згуляць з эстонцамі, але матч не адбыўся. Беларуская каманда выйшла на пляцоўку, правяла перадгульнявую размінку, але эстонцы не выйшлі на гульню.
Эстонцам будзе залічана тэхнічнае паражэнне.