Беларус Куроўскі заваяваў серабро маладзёжнага ЧС па цяжкай атлетыцы

У заключны дзень турніру з беларускіх атлетаў на памост выходзіў Роберт Куроўскі, які выступае ў самай цяжкай вагавой катэгорыі - звыш 109 кг.

Спаборніцтвы ў рыўку наш штангіст пачаў з паспяховых падыходаў на 165 і 170 кг, але не справіўся з вагой 175 кг. Зрэшты, больш за 170 кг не падняў ніводны з сапернікаў, таму Куроўскі стаў уладальнікам малога золата.

Читайте на 123ru.net