Беларуска Міхальчук выйграла бронзу юніёрскага ЧС па тхэквандо
Беларуска стала прызёрам у вагавой катэгорыі да 68 кг. Па ходзе турніру Міхальчук атрымала тры перамогі і толькі ў паўфінале ўступіла амерыканцы Наомі Элейд. Паколькі баі за трэцяе месца не прадугледжаны, беларуска заваявала бронзавую ўзнагароду.