Будзь як Алімбекава! Першынство Магілёўскай вобласці на прызы алімпійскай чэмпіёнкі праходзіць у Чавусах
Спартсменка нацэліла дзяцей на атрыманне дастойных рэзультатаў і пажадала ім сёння атрымаць задавальненне і адкінуць усе хваляванні. "Вы шмат трэніраваліся, вы ўсё ўмееце. Пакажыце нам прыгожыя гонкі, каб мы любаваліся вашым выступленнем, а балельшчыкі яшчэ больш палюбілі гэты від спорту. Не перажывайце, мы вам ва ўсім дапаможам", - рэзюмавала яна.