Звыш 80 разнавіднасцей салодкіх навагодніх падарункаў выпусцяць фабрыкі "Белдзяржхарчпрама"
Падрыхтоўка да навагодніх свят на прадпрыемствах канцэрна штогод пачынаецца з лютага. Спачатку падводзяцца вынікі мінулага года, потым стартуе карпатлівая праца па выбары крою, работа з дызайнерамі і пастаўшчыкамі ўпакоўкі, фарміруецца асартымент і камплектацыя навагодніх падарункаў.