Падарунак з глыбокім сэнсам. Мурал "Будучыня Беларусі ў тваіх руках" з'явіўся ў Пінску
У мурал заклалі некалькі глыбокіх сэнсаў: каштоўнасць традыцыйных сямейных адносін, любоў да Радзімы, клопат аб яе паспяховай будучыні. "Рукі мамы, таты і дзіцяці сапраўды сімвалізуюць будучыню, якая ў нашых уласных руках", - заўважыла сакратар ЦК БРСМ Хрысціна Сарока.