Мінпрацы: пытанне павышэння пенсійнага ўзросту на парадку дня ў Беларусі не стаіць
У шэрагу краін цяпер абмяркоўваюцца пытанні далейшага павышэння пенсійнага ўзросту. "Хачу запэўніць, што ў нашай краіне на парадку дня не стаіць такое пытанне. Павелічэнне пенсійнага ўзросту для нашых грамадзян не плануецца", - сказала Наталля Паўлючэнка.