Жузэп Бурэль заклікаў краіны ЭЗ дазволіць Украіне ўдары перададзенай зброяй па Расеі
Выступаючы перад журналістамі перад сваёй апошняй сустрэчай міністраў абароны ЭЗ — праз 1000 дзён пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну — Бурэль назваў зьмену палітыкі ЗША «вельмі добрай навіной» для Ўкраіны.