ЦВК: перадвыбарныя праграмы кандыдатаў будуць публікаваць газеты "Рэспублiка" і "Звязда"
Кожнаму кандыдату ў Прэзідэнты будзе прадастаўлена магчымасць два разы ў прамым эфіры выступіць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. На кожнае выступленне кандыдату зарэзервавана не больш за 30 мінут. Эфірны час у радыё- і тэлеэфіры будзе прадастаўляцца ў перыяд з 8 па 17 студзеня 2025 года па рабочых днях.