Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 асуджаных за экстрэмісцкія злачынствы
Гэта 8 жанчын і 24 мужчыны. Усе яны прызналі віну, раскаяліся ва ўчыненым і хадайнічалі аб памілаванні. 17 чалавек маюць хранічныя захворванні, адзін з'яўляецца інвалідам. У 17 асуджаных ёсць дзеці, з іх двое - шматдзетныя. 9 памілаваных - старэйшыя за 50 гадоў.