МЗС: з Лівана былі эвакуіраваны 19 беларускіх грамадзян
"Нашымі дыпламатамі ў Сірыі сумесна з расійскімі партнёрамі арганізавана эвакуацыя расійскім спецбортам МНС 19 беларускіх грамадзян, якія выказалі жаданне пакінуць Ліван у сувязі са складанай ваенна-палітычнай абстаноўкай у рэгіёне. Цяпер яны ўжо ляцяць у Маскву", - праінфармавалі ў МЗС.