Прафілактыка і ўмацаванне дысцыпліны. Як у Віцебскай вобласці ўзмоцняць работу па ахове працы
У Віцебскай вобласці намецілася тэндэнцыя да зніжэння смяротнасці ад знешніх прычын: менш тых, хто патануў, загінуў на пажарах і з-за траўмаў на вытворчасці. У цэлым зніжаецца і вытворчы траўматызм: за дзевяць месяцаў зарэгістравана на 6 працэнтаў менш такіх выпадкаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.