Міланскі "Інтэр" стаў лідарам Лігі чэмпіёнаў, "Барселона" дагнала "Ліверпуль"
Сёння ў лідары могуць вырвацца футбалісты англійскага "Ліверпуля", якія прымуць на сваім полі дзеючага пераможцу ЛЧ мадрыдскі "Рэал". У чатырох папярэдніх гульнях ліверпульцы набралі 12 ачкоў з 12 магчымых, у іх сённяшніх сапернікаў усяго 6 балаў.