Эўрапарлямэнт заклікаў узмацніць жорсткасьць санкцыяў ЭЗ у дачыненьні да Беларусі
У прынятай 28 лістапада рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Ўкраіне эўрадэпутаты заклікалі дзяржавы-чальцы ЭЗ «пашырыць і ўзмацніць» санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі за падтрымку Расеі ў яе вайне супраць Украіны.