Натарыяльныя палаты Беларусі і Азербайджана падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве
Мемарандум прадугледжвае абмен інфармацыяй і супрацоўніцтва ў галіне фарміравання і рэалізацыі лепшых натарыяльных практык, нарматворчасці ў сферы натарыята і натарыяльнай дзейнасці, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі натарыусаў і ўдасканалення электронных сістэм.