Юныя баскетбалісты з чатырох краін выступяць на турніры памяці Уладзіміра Рыжанкова ў Мінску
У спаборніцтвах, якія пройдуць на пляцоўцы сталічнага РДВАР з 6 па 8 снежня, выступяць каманды юнакоў і дзяўчат (U-16) з Беларусі, Кыргызстана, Азербайджана і Расіі. У турніры юнакоў нашу краіну прадставіць каманда, якую трэніруе Андрэй Клемезь, а дружына дзяўчат згуляе пад кіраўніцтвам Вікторыі Дацун.