Беларускія футбалісткі правядуць матчы ў Ерэване і Тыране
Нацыянальная зборная нашай краіны другі раз сустрэнецца з камандай Арменіі ў кантрольным матчы. У першым спарынгу ў армянскай сталіцы падапечныя Юрыя Малеева атрымалі перамогу з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. Адзіны мяч забіла Ганна Казюпа, якая вызначылася на 47-й мінуце гульні.