Шканава атрымала перамогу ў слаламе на старце Кубка Расіі па гарналыжным спорце
Стартавы этап Кубка Расіі прымае Кіраўск у Мурманскай вобласці, у аўторак дзяўчаты вызначылі прызёраў у слаламе. Першую трасу мацнейшая гарналыжніца Беларусі пераадолела за 55,44 сек, амаль на паўтары секунды апярэдзіўшы галоўных саперніц.