Хакеісты "Дынама" прадаўжаюць серыю на Далёкім Усходзе матчам з "Адміралам"
З Новасібірска падапечныя Дзмітрыя Квартальнава перабраліся ва Уладзівасток, дзе прымаць "зуброў" будзе мясцовы "Адмірал". Ігракі сталічнага клуба ў трох апошніх матчах не сыходзяць з лёду без набраных ачкоў: гасцявое турнэ мінчане пачалі з перамогі над "Сібір'ю" (5:4).