Кіраўнік Апарату Саўміна: тавараабарот Беларусі і РФ па выніках года можа перавысіць $60 млрд
"З 1999 года аб'ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі вырас у сем разоў і дасягнуў $58 млрд. Пры захаванні бягучых тэмпаў росту па выніках года можам перавысіць адзнаку $60 млрд", - сказаў Канстанцін Бурак.