«Пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што з фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай
24 лютага 2024 году BELPOL зладзіла акцыю — запусьціла на рэклямных экранах у Беларусі зварот Сьвятланы Ціханоўскай. Празь дзень сілавікі затрымалі 4 супрацоўнікаў кампаніі Legion 104. Выданьне «Медиазона» даведалася, што адбываецца з фірмай празь 10 месяцаў пасьля здарэньня.