Хакеісты "Дынама-Шынніка" прайшлі далёкаўсходняе турнэ без паражэнняў
У заключным матчы турнэ па Далёкім Усходзе бабруйчане сустракаліся з прадстаўнікамі элітнага "Залатога" дывізіёна "Амурскімі тыграмі". Ужо на 13-й секундзе матчу дынамаўцы выйшлі наперад намаганнямі Ільі Лахнова, а праз 4 хвіліны Ілья Грэчны падвоіў перавагу "шыннікаў".