Літва забараніла прыём грамадзян Беларусі, Расіі і Кітая на ваенную службу
Ініцыятыва Мінабароны Літвы была адобрана на чарговым пленарным пасяджэнні парламента. "Калі ў чалавека ёсць грамадзянства недружалюбнай дзяржавы, якая пагражае нацыянальнай бяспецы нашай краіны, ён не павінен прымацца на ваенную службу", - сцвярджаў Лаўрынас Касчунас, які быў у час вылучэння праекта міністрам абароны.