Бялынічы перадалі высокае званне "Культурная сталіца" гораду Іванава Брэсцкай вобласці
"Рашэнне ўдзельнічаць у такім сур'ёзным конкурсе не прымаецца спантанна: для гэтага павінен быць рэсурс, які ствараецца дзесяцігоддзямі", - адзначыў старшыня Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў Рыгор Сыса.