Да 7 градусаў цяпла і дажджы чакаюцца ў Беларусі 20 снежня
"Сагрэтыя Гальфстрымам паветраныя масы прадоўжаць паступаць у краіну і ў бліжэйшыя суткі, 20 снежня. Таму павышэнне тэмпературнага фону прадоўжыцца, а ападкі будуць ісці ў выглядзе дажджу", - адзначылі ў Белгідрамеце.