Ушанаваць памяць, атрымаць уражанні, запаліць сэрцы і агні на ёлцы. Брэст сустракае "Марафон адзінства"
Брэст 20 і 21 снежня прымае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства". У яе маршруце гэта ўжо дзясяты горад. Марафон стартаваў у Маладзечне, затым пабываў у Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Бабруйску, Оршы, Віцебску. У Брэсцкай вобласці акцыю да гэтага сустракалі Пінск і Баранавічы.