Дзе ў Беларусі пройдуць дажджы 21 снежня, расказалі сіноптыкі
Уначы месцамі - невялікія ападкі (дождж, мокры снег), удзень будзе пераважна без ападкаў. Дажджы ўначы чакаюцца ў Віцебску (верагоднасць больш за 90 працэнтаў), Магілёве і Мінску (80-90 працэнтаў), Гомелі (70-80 працэнтаў), Брэсце (60-70 працэнтаў). У Гродне верагоднасць дажджоў ніжэй - 30-40 працэнтаў.