У Беларусі ўзнагародзяць за асаблівыя дасягненні ў розных сферах эканомікі па выніках 2024 года
Сёння на пасяджэнні камісіі па прысуджэнні прэмій прынята рашэнне з 1 студзеня 2025 года аб'явіць конкурс на саісканне прэміі. "На працягу квартала мы будзем чакаць адпаведныя заяўкі ад галін. Летам падвядзём вынікі, а бліжэй да восені ўрад уручыць прэміі", - падзяліўся планамі кіраўнік Мінэканомікі.