Пуцін правядзе нефармальны саміт лідараў СНД у Санкт-Пецярбургу
Як анансаваў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, Пуцін на саміце падвядзе вынікі расійскага старшынства ў СНД у 2024 годзе, пасля чаго кіраўнікі краін паразмаўляюць у нефармальнай абстаноўцы. У гэтым годзе ў аб'яднанні старшынствавала Расія, а ў наступным гэта роля пяройдзе да Таджыкістана.