Мінімум 30 сем'яў за кратамі. «Вясна» паказала ў лічбах, як за 2024 год зьмянілася сытуацыя з палітвязьнямі
Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага перасьледу за салідарнасьць. Пэнсіянэры, непаўналетнія, хворыя на анкалёгію, шматдзетныя бацькі — для рэжыму няма розьніцы, каго затрымліваць, калі ў дзеяньнях беларусаў бачаць «экстрэмізм», адзначае «Вясна».