Прэм'ер-міністр: задача па росце эканомікі ў 2025 годзе складаная, але іншых мэт мы не ставім
Гаворачы аб плане забяспечыць рост эканомікі ў 2025 годзе на 4,1 працэнта, Раман Галоўчанка адзначыў: "Сапраўды, задача складаная, але мы не можам для сябе іншых мэт ставіць, таму што іншага выбару, акрамя такога дынамічнага развіцця, у нас няма".