Піяр для ўладаў ці транспартная неабходнасьць. Колькі Беларусі каштуе будоўля менскага мэтро
«Ад моманту, калі зьявіўся генэральны плян мэтрапалітэну, горад значна зьмяніўся. Была індустрыяльная савецкая эканоміка, а стала постындустрыяльная». У Менску адкрылі новыя станцыі мэтро. Расказваем, наколькі яны зручныя, ці трэба будаваць падземку далей і колькі гэта каштуе.