Летась «Вясна» задакумэнтавала 119 гісторый пацярпелых ад катаваньняў у Беларусі
Сьведкі расказалі праваабаронцам пра вобшукі і затрыманьні, фізычны і псыхалягічны гвалт, пра невыносныя ўмовы ўтрыманьня ў зьняволеньні і нечалавечае стаўленьне з боку сілавікоў, пра страту здароўя і вымушаную эміграцыю.