Ратавальнікі папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры галалёдзіцы
Паводле даных Белгідрамета, 13 студзеня на асобных участках дарог рэспублікі захаваецца галалёдзіца. Ратавальнікі абазначылі такія фактары небяспекі, звязаныя з гэтым, як затрымкі руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення ДТЗ, рызыка траўматызму насельніцтва.