"Мінчанка" атрымала чатыры перамогі ў папярэднім раўндзе Кубка Расіі па валейболе
У заключным матчы групавога этапу нашы дзяўчаты сустракаліся з ніжагародскай "Спартай". Стартавая партыя засталася за беларускамі (26:24), у другім сэце саперніцы ўзялі рэванш (25:18), але трэці і чацвёрты адрэзкі "Мінчанка" забрала без асаблівых праблем - 25:11 і 25:15. Вынік гульні - 3:1.