Ноччу дажджы, днём - да 13 градусаў цяпла. Якім будзе надвор'е 25 сакавіка
Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходзе рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа быць туман. Вецер пераменных напрамакаў 4-9 м/ с, ноччу месцамі па ўсходзе з парывамі да 14 м/с.