Футбалісты зборнай Беларусі перамаглі казахстанцаў у кантрольным матчы
На полі "Барысаў-Арэны" беларусы абыгралі каманду Казахстана з лікам 4:1. Пасля праліўнога дажджу, які на паўгадзіны затрымаў пачатак гульні, сапернікам давялося патраціць час, каб прыстасавацца да слізкага газона.