Дажджы, навальніцы і да +25°С чакаецца сёння ў Беларусі
Сёння будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у многіх раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер прагназуецца днём паўночна-заходні ўмераны, на большай частцы тэрыторыі Беларусі моцны парывісты. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і моцнага ветру.