Беларусы занялі ўвесь п'едэстал на 500-метроўцы ў каноэ-адзіночцы на Кубку мацнейшых
Раніцай 22 чэрвеня адбыліся чатыры фіналы, па выніках двух з іх п'едэстал аказаўся поўнасцю беларускім. На дыстанцыі 500 метраў у мужчынскай каноэ-адзіночцы перамогу атрымаў Глеб Чабатароў, следам за ім фінішаваў Уладзіслаў Палешка, тройку прызёраў замкнуў Дзяніс Патапенка.