Подпіс супраць высяканьня дрэваў як экстрэмізм. Гісторыя закрыцьця праекту Petitions.bу
18 чэрвеня 2025 году Міністэрства ўнутраных справаў прызнала праект Petitions.bу «экстрэмісцкім фармаваньнем». За 10 гадоў існаваньня сайту на ім было апублікавана больш за 6 тысяч пэтыцыяў, якія падпісалі сотні тысяч чалавек. Ці пагражае ім крымінальная адказнасьць за подпіс?