Мінабароны: лётна-тактычнае вучэнне з авіяцыяй ВПС і войскаў ППА праводзіцца з 23 па 27 чэрвеня
На вучэнні будуць адпрацаваны пытанні вываду авіяцыйных падраздзяленняў з-пад умоўнага ўдару сродкаў паветранага нападзення праціўніка, авіяцыйнай падтрымкі войскаў, якія ажыццяўляюць пошук, блакіраванне, знішчэнне наземнага праціўніка, нанясення авіяцыйных удараў па наземных цэлях, знішчальнага прыкрыцця іншых родаў авіяцыі.