За рулём трактара са школьнай парты. Як 18-гадовы мінчанін стаў лепшым аратым у Беларусі
Мінчанін Даніла Мароз з дзяцінства вырашыў, што калі вырасце, то будзе працаваць на зямлі. У той час як яго равеснікі імкнуцца ў IT-сферу, наш герой упэўнена зрабіў крок у бок сельскай гаспадаркі.