"Клаў галаву на борцік ложка і любаваўся дзіцем". Трохгадовая дзяўчынка і яе сабака збіраюць мільёны праглядаў у ЦікТоку
Трохгадовая Эмілія і яе даберман Рагнар - неразлучная парачка.
Многія лічаць такога вялікага сабаку не самым лепшым кампаньёнам для маленькай дзяўчынкі, але блог у ЦікТоку, які вядуць Вераніка і Павел Трыпуцькі, даказвае адваротнае. "Гэта самы мілы і добры сабака на свеце", - запэўніваюць бацькі дзіцяці. Карэспандэнты "7 дней" змаглі ў гэтым асабіста пераканацца, пабываўшы ў гасцях у сям'і з Маладзечна.