Прэм'ер-міністр М'янмы лічыць беларускую тэхніку важным рэсурсам для аграрнага развіцця сваёй краіны
Для высокага госця на заводзе правялі прэзентацыю патэнцыялу айчыннага машынабудавання, была прадстаўлена трактарная тэхніка BELARUS і іншая прадукцыя прадпрыемстваў Мінпрама. На перагаворах бакі абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва і перспектывы экспарту беларускай тэхнікі на рынак М'янмы.