Пастфактум аб саміце ЕАЭС: дзе, на думку Лукашэнкі, краінам "пяцёркі" трэба паскорыцца
Акрамя лідараў краін "пяцёркі" і краін-наглядальнікаў, за сталом перагавораў у пашыраным складзе сабраліся лідары і прадстаўнікі, напрыклад, ААЭ і Манголіі. Гэта дакладна пазітыўны момант - значыць, да ЕАЭС прыглядаюцца і бачаць у ім патэнцыял. Але не ўсе прыглядаюцца па-добраму: нехта скоса, а нехта адкрыта варожа. Гаварыў пра гэта і наш Прэзідэнт.