Мінадукацыі Беларусі разлічвае кратна нарасціць колькасць студэнтаў з Афрыкі
Амаль 2,6 тыс. студэнтаў з Афрыкі ўжо навучаюцца ў беларускіх ВНУ, і стаіць задача кратна нарасціць іх колькасць. Аб гэтым заявіў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, дзе абмяркоўвалася развіццё супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента.