Хакеісты "Дынама-Шынніка" двойчы за два дні абыгралі "Спартак" у МХЛ
Сустрэча каманд 29 кастрычніка адбылася на "Бабруйск-Арэне". У першым перыядзе гаспадары стварылі перавагу дзве шайбы намаганнямі Алега Хомчанкі і Арцёма Капусціна, але ў пачатку другога перыяду масквічы адыгралі адставанне.