Беларуска Нікалаева выйграла другое золата маладзёжнага ЧС па шашках
Па выніках турніраў у хуткай праграме (рапідзе) нашы спартсмены заваявалі адзін залаты, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. Перамогу сярод дзяўчат да 27 гадоў атрымала Вікторыя Нікалаева, якая напярэдадні стала чэмпіёнкай свету ў маланкавай гульні.