Місія - быць заўсёды першым. Белдзяржуніверсітэт адзначае 104-годдзе
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт пачаў сваю гісторыю 30 кастрычніка 1921 года. Адзначаючы 104-годдзе ВНУ і ўжо рыхтуючыся да яго юбілею, ва ўніверсітэце падводзяць вынікі апошняга пяцігадовага перыяду, абмяркоўваюць новыя спецыяльнасці і міжнародныя навуковыя праекты.