Воблачна і без істотных ападкаў. Якое надвор'е будзе ў Беларусі 2 лістапада
У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі і без істотных ападкаў. Толькі днём месцамі, пераважна па паўночным захадзе, пройдуць невялікія дажджы.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны.